Анна Михей: «Важно, что государство поддерживает малый бизнес»
Ганна МІХЕЙ,
загадчык Карэліцкага Дома быту:
— Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на шостым Усебеларускім народным сходзе аказала на мяне вялікае ўражанне — поўнасцю падтрымліваю накірункі дзейнасці нашай дзяржавы. Галоўным пры гэтым была і засталася праца, бо толькі працавіты чалавек можа дасягнуць пэўных вынікаў і з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Шмат гадоў працую ў Карэліцкім УКП БАН, і ўвесь час прадпрыемства дэманструе станоўчыя вынікі работы. Нават у такі няпросты час шукаем новыя накірункі дзейнасці, каб задаволіць сваіх кліентаў і атрымаць прыбытак.
Хачу сказаць і пра сваю сям’ю. Сын Дзмітрый — індывідуальны прадпрымальнік, ён працягвае справу бацькі. Важна, што дзяржава падтрымлівае малы бізнес, прадастаўляе шэраг прэферэнцый для ІП.