Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем милиции

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём міліцыі!
Выбраўшы нялёгкую і мужную прафесію, вы прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай місіі — абароне інтарэсаў грамадства, жыцця і спакою грамадзян.
Выказваем шчырую падзяку за вашу небяспечную і цяжкую службу, якую вы несяце штодня, каб забяспечыць законнасць і правапарадак у грамадстве. А таксама за высокую адказнасць, прафесіяналізм, мужнасць і вернасць справе, якой служыце.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам органаў унутраных спраў — людзям, якія беззапаветна служылі Айчыне. Сёння ўжо новае пакаленне супрацоўнікаў забяспечвае правапарадак у раёне і працягвае іх справу.
У гэты святочны дзень жадаем усім супрацоўнікам міліцыі, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і поспехаў у служэнні на карысць нашай Радзімы!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў