В Кореличах предлагали конфету заменить на сигарету
Што самае галоўнае ў чалавека? Канешне, само жыццё. А што самае каштоўнае ў жыцці? Менавіта здароўе. А каб захаваць жыццё і здароўе, патрэбна бяспечна жыць і захоўваць пэўныя правілы. Вось менавіта таму і праходзяць розныя мерапрыемствы дзеля таго, каб чалавек жыў доўга і шчасліва.
З 18 па 25 лістапада адбылася рэспубліканская інфармацыйна- адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння як фактара рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў. Бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”далучыліся да акцыі і арганізавалі “антытытунёвыя” мерапрыемствы. “Суд над цыгаркай” учынілі ў Малюшыцкай СБ, інфармацыйную таблетку «Шкоднай звычцы – інфармацыйны заслон» раілі ў Варанчанскай СБ, а ў Лукскай СБ адбылася шчырая размова.
Пачалася размова са звестак аб шкодзе тытуню. Затым удзельнікі адправіліся ў падарожжа. На “Востраве міфаў” даведаліся, што міфы аб няшкоднасці курэння не маюць пад сабой асновы. “Востраў прадказанняў” паказаў вынікі курэння. На “Востраве важных рашэнняў і разважанняў” прыйшлі да высновы, што пачынаць курыць не варта. На “Востраве альтэрнатываў” пазналі, на кім ляжыць адказнасць і хто павінен вырашаць, ці будуць курыць нашы нашчадкі.
Бібліятэкары Карэліцкай, Мірскай, Райцаўскай бібліятэк разам з валанцёрамі Карэліцкай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, узяўшы нагляднасць, выйшлі на вуліцы, дзе запрашалі прахожых прыняць удзел у “антытытунёвай” акцыі, адказаць на пытанні, пакінуць свой водгук на самаробнай цыгарцы, прапанавалі курыльшчыкам кінуць цыгарэту і ўзяць цукерку.
Наталля КАЗАРЭЗ,
метадыст ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»