У Карэліцкім РУП ЖКГ адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандрам Былічам

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Быліч падчас сустрэчы з працоўным калектывам Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі нагадаў аб тым, што 27 лютага адбудзецца рэферэндум. У раёне працуе камісія па рэферэндуме. Спыніўшыся на асноўных накірунках дзейнасці камунгаса, прамоўца засяродзіў увагу прысутных на праекце Канстытуцыі. Асаблівую ўвагу Аляксандр Анатольевіч удзяліў артыкулу, у якім гаворыцца аб тым, што кожны грамадзянін павінен клапаціцца пра сваё здароўе. На сучасным этапе трэба выконваць меры абароны: насіць маскі і захоўваць дыстанцыю, каб засцерагчы сябе і акружаючых ад інфекцыйных хвароб.

У сваім выступленні загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка спыніўся на асноўных аспектах праекта Канстытуцыі. Сярод іх — захаванне гістарычнай праўды і памяці пра Вялікую Айчынную вайну, прыданне Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйнага статусу, абарона інстытута сям’і і г. д.

«Вельмі важна, што ў праекце Канстытуцыі захавалася падтрымка малазабяспечаным і шмадзетным сем’ям і іншым уразлівым катэгорыям насельніцтва. У беларускім грамадстве вышэйшая каштоўнасць — чалавек», — адзначыў прамоўца і заклікаў прадэманстраваць свае нераўнадушныя адносіны да далейшага лёсу краіны — прыняць удзел у рэферэндуме.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Дзмітрыя ГОРБІКА