На планерке у председателя: рост заболевших COVID-19, благоустройство придорожных полос, строительство объектов АПК
У Карэліцкім раёне адзначаецца рост захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і COVID-19. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.
На мінулым тыдні з сімптомамі вострых рэспіраторных інфекцый па медыцынскую дапамогу звярнуліся 607 чалавек, з іх 122 дзіцяці, што на 21% больш, чым на папярэднім тыдні. Па-ранейшаму можна скарыстацца паслугай выкліку ўрача на дом. Карэліцкая раённая паліклініка працягвае працу ў суботу і нядзелю. За мінулыя выхадныя на прыём звярнуліся 127 чалавек, з іх 34 дзіцяці.
У раёне рытмічна праводзіцца вакцынацыя супраць COVID-19. Першай дозай вакцыны прышчэплена 58,4 працэнта насельніцтва. Спецыялісты нагадваюць, што застаюцца актуальнымі асноўныя спосабы засцерагчыся ад захворвання — гэта вакцынацыя, а таксама дыстанцыяванне, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання, гігіена рук. Да асноўных жа сімптомаў пры захворванні амікрон-штамам адносяцца боль у горле, кашаль, насмарк, у некаторых адзначаецца павышэнне тэмпературы, ламота і слабасць.
У раёне працягваецца выдаленне аварыйных, усохлых і ветравальных дрэў, якія не выконваюць сваю снегаахоўную функцыю, а таксама ачыстка прыдарожных палос ад кустоў. Такія работы праводзяцца ўздоўж дарог Турэц-Ярэмічы-Скорычы, Турэц-Маласельцы-Мір, Мір-Жухавічы-Юравічы. З устанаўленнем станоўчай тэмпературы пачнецца ямачны рамонт дарог.
Актыўна вядзецца будаўніцтва малочнатаварнай фермы «Кожава» ў СВК «Жухавічы»: пачаты работы па будаўніцтве сянажных траншэй, пракладваецца вонкавы газаправод. Плануецца, што летам бягучага года ўзвядзенне аналагічнага аб’екта пачнецца паблізу вёскі Востухава ў СВК «Маяк-Заполле».
Іна ЛЕЙКА