В Кореличском районе подведены итоги смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда
Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.
Пераможцам конкурсу па выніках работы за 2021 год у намінацыі “Арганізацыя невытворчай сферы” стала ДУА “Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.
Са станоўчага боку ў рэалізацыі паказчыкаў стану ўмоў і аховы працы за 2021 год у намінацыі “Арганізацыя вытворчай сферы” вызначаны ААТ “Карэлічы-Лён” і СВК “Свіцязянка-2003”.
З мэтай прапаганды і распаўсюджвання перадавога вопыту па пытаннях аховы працы праз правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне заканадаўства аб ахове працы, вызначана ў бягучым годзе базавай арганізацыяй па ахове працы ДУА “Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.
Іна ЛЕЙКА