В Кореличском районе на летних каникулах 590 детей пройдут оздоровление

У сярэдняй школе № 1 г.п. Карэлічы праведзена міжведамасная нарада  па арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі і занятасці дзяцей.

Аб ходзе падрыхтоўкі да правядзення летняй аздараўленчай кампаніі бягучага года ў Карэліцкім раёне слова трымала галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі раённага выканаўчага камітэта Марына Станкевіч.

У раёне ў летні перыяд запланавана аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўнай датацыі 590 дзяцей, у тым ліку: у лагерах з дзённым знаходжаннем — 270 (пры гэтым у лагерах працы і адпачынку — 33); у лагерах з кругласутачным знаходжаннем – 320 (пры гэтым у ДУ «Дзіцячы аздараўленчы лагер «Вясёлка» Карэліцкага раёна» — 180 (з іх  — 50 выхаванцаў ДЮСШ), а таксама ў неперасоўных палатачных лагерах на базе ДАЛ «Вясёлка» — 140 вучняў (з іх — 60 выхаванцаў ДЮСШ).

Будзе арганізавана работа 13 лагераў з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў адукацыі, 3 лагера працы і адпачынку, 8 неперасоўных палатачных лагераў, а таксама 3-зменны рэжым работы ДАЛ «Вясёлка».

Папярэдне плануецца аздаравіць 45 дзяцей-сірот і рабят, што засталіся без апекі бацькоў, 7 дзяцей-інвалідаў.

Для выхаванцаў ДЮСШ будзе функцыянаваць спартыўна-аздараўленчая  змена ў ДАЛ «Вясёлка» з арганізацыяй вучэбна-трэніровачнага працэсу і ўзмоцненымі нормамі харчавання.

Прадоўжана практыка арганізацыі лагера з дзённым знаходжаннем для дзяцей-інвалідаў на базе ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця Карэліцкага раёна» (запланавана аздараўленне 6 дзяцей).

Арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна праведзены бягучы рамонт будынкаў, памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі.

На падрыхтоўку да аздараўленчага сезону з раённага бюджэту выдзелена 20 тыс. руб., са сродкаў прадстаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва (рэспубліканскі бюджэт) – 2,314 тыс. руб.

Закончаны работы па ўкладцы пліткі на пешаходнай дарожцы ад харчблока да медблока. Выкананы работы па бягучым рамонце і падключэнні сістэм халоднага і гарачага водазабеспячэння, адрамантавана сантэхнічнае абсталяванне, устаноўлена сістэма прымусовай вентыляцыі ў душавых, раздзявалках. Адрамантаваны ўсе спальныя домікі, альтанкі, будынкі і памяшканні медыцынскага блока, пляцоўкі каля аб’екта харчавання. У харчблоку заменены бытавыя халадзільнікі з высокай ступенню зносу. Абсталяваны баскетбольная, валейбольная пляцоўкі, міні-футбольнае поле, бегавыя дарожкі. Праведзена абследаванне і ачыстка дна возера Свіцязь у месцах купання выхаванцаў лагера.

Аб санітарна-гігіенічных патрабаваннях да ўтрымання і арганізацыі дзейнасці дзіцячых аздараўленчых лагераў паведаміў галоўны ўрач ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Карэліцкага раёна» Аляксандр Германюк.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Карэліцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Аляшкевіч расказаў аб рэалізацыі мерапрыемстваў міжведамаснага праекта «Клопат», «Лета-2022 — час адпачынку, сацыяльна значных спраў, асабістага самаўдасканалення».

«Забеспячэнне бяспечнага знаходжання дзяцей і падлеткаў у перыяд летніх канікул у дзіцячых аздараўленчых установах, установах адукацыі, месцах часовай працоўнай занятасці» — тэма выступленняў начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніса Стадольніка і інжынера па ахове працы ДУ «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна» Святланы Шымко.

Урач-педыятр, загадчык УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая паліклініка» Вольга Орсіч вяла размову аб забеспячэнні якасці і эфектыўнасці аздараўленчых мерапрыемстваў, медыцынскага забеспячэння ў летні перыяд бягучага года.

Аб асаблівасцях арганізацыі часовай працоўнай занятасці непаўналетніх у летні перыяд 2022 года, змесце і відах работ давала тлумачэнні начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, аб нарматыўна-прававым забеспячэнні аздараўлення дзяцей і падлеткаў у санаторна-курортных і выхаваўча-аздараўленчых установах у бягучым годзе — вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Гродзенскай вобласці Ларыса Трафімчык, аб метадычным суправаджэнні арганізацыі мерапрыемстваў летняй занятасці  і аздараўленчай кампаніі 2022 года — метадыст дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Карэліцкага раёна» Вікторыя Русецкая.

Начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч адзначыла: «У нашых з вамі руках — бяспека дзяцей. Гэтае пытанне стаіць востра. Неабходна добрасумленна  выконваць свае прафесійныя абавязкі, усё залежыць ад вашых арганізатарскіх здольнасцей».

Такой думкі прытрымліваецца і намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан, які заклікаў праяўляць  адказнасць у адносінах да даручанай справы.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Анжалікі ЗАБРОДСКАЙ