На полях Кореличского района идет уборка зерновых и зернобобовых культур + инфографика

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, на 26 ліпеня ўсе гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі зерневых і зернебабовых культур.

Па ўраджайнасці збажыны лідзіруе СВК “Маяк-Заполле” з паказчыкам 71,8 ц/га. На другім і трэцім месцах — СВК “Жухавічы” (67,2 ц/га) і ДП “Племзавод Карэлічы» (62,3 ц/га). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 52 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 2,2 ц/га.

Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 1 706 гектараў збожжавых палеткаў, што складае 10% ад запланаваных 17 772 га, намалацілі 8 863 тоны.

Адначасова палі вызваляюцца ад саломы. 64% плошчаў ужо вызвалены.

Адначасова са жнівом на палях Карэліччыны ідзе ўборка азімага рапсу. Сёлета механізатарам раёна неабходна абмалаціць 4 050 га алейнай культуры, з якіх на ўчарашнюю раніцу ўбрана 47 га, ці 1%.

Агульны намалот “чорнага золата” складае 198 тон пры сярэдняй ураджайнасці 42,1 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 18,1 ц/га.

Працягваецца ўборка лёну-даўгунцу. Пры плане ў 2 150 гектараў выцераблена 1 075 га, або 50%.

Пачалося ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. З плана 18 855 га ўзарана 160 га, або 1%.

Працягваецца другі ўкос траў. Нарыхтавана 67% сена, 79% сенажу. Маецца 39 294 тоны кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву — 14 цэнтнераў кармавых адзінак, што менш на 1,4 ц карм. адз. за мінулагодні паказчык.