Поддерживают ли жители Кореличского района единый стиль в школьной одежде?

Ці падтрымліваеце Вы адзіны стыль у школьным адзенні?

 

Пытанне адзінага стылю школьнага адзення на вуснах многіх. Гэтую тэму абмяркоўваюць настаўнікі, вучні, бацькі. Аб ім гавораць у школе, на працы, дома. І якія б меркаванні не гучалі на гэты конт, патрабаванні часу не зводзяцца да адзінай школьнай вопраткі, як у часы СССР. Галоўнае, каб яна мела дзелавы стыль. Што думаюць на гэты конт карэліччане?

Таццяна ШАПЛЫКА,

дырэктар ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай»:

— У нашай школе пяць гадоў існуе адзіны стыль адзення і эмблема. Гэта была ініцыятыва бацькоў, настаўнікаў, вучняў. Мы ўдзельнічалі ў праекце «Школа будучага», які прадугледжвае адзіны стыль адзення. Гэта зручна і для бацькоў, і для дзяцей.

Ульяна МАСЮК,

вучаніца 9 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»:

— Я за адзіны стыль школьнага адзення. Ва ўстанове адукацыі нам, вучням, патрэбна прытрымлівацца правілаў і норм. Аднастайнасць стылю дапаможа падтрымліваць імідж школы.

Вольга ПАХОЛЬЧЫК,

жыхарка райцэнтра, маці:

— Як маці 11-класніка я за адзіны стыль школьнага адзення. Сын Аляксей заўсёды насіў касцюм альбо штаны з джэмперам у зімовы перыяд. Гэта  дысцыплінуе вучня, выпрацоўвае акуратнасць у знешнім выглядзе.  Звычку апранацца з густам трэба выпрацоўваць з малых гадоў, тады ў  старэйшых класах праблем не будзе.

Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва «Полымя» і героя публікацыі