Галоўны спецыяліст  Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Вольга Куляка пра «Белую Русь»: «Знешнія фактары адыгралі ключавую ролю  ў стварэнні палітычнай  партыі як адказ на агрэсіўную рыторыку многіх заходніх краін у адрас нашай дзяржавы»

Сэнс гэтай ініцыятывы ў тым, каб прыцягнуць да партбудаўніцтва кожнага беларуса, адзначае старшыня агракамітэта па стварэнні партыі Алег Раманаў.

– Наша партыя задумана масавай, і мы зацікаўлены ў тым, каб усе прадстаўнікі нашага грамадства, незалежна ад месца жыхарства, прафесійнай дзейнасці, сямейнага становішча, уключаліся ў працу. Мы чакаем актыўнасці падчас абмеркавання праграмы, на этапе падрыхтоўкі ўстаноўчага з’езда. Прапануем максімум намаганняў для ўключэння і ўдзелу ў палітычным жыцці краіны, –  падкрэсліў Алег Раманаў.

У апошнія тыдні да ўстаноўчага з’езду партыі ў рамках ініцыятывы запланаваны тэматычныя дыскусіі ў Інтэрнэце. Праект пайшоў і ў Інтэрнэт: беларусы ствараюць публікацыі ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах з хэштэгам #“РАRТиЯ” і тлумачаць, чаму хочуць стаць часткай будучай палітычнай сілы.

Вольга  КУЛЯКА,

галоўны спецыяліст  Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў:

–  Ідэя стварэння партыі, якая была б сугучная часу, лунала ў паветры ўжо больш за дзесяць гадоў. Знешнія фактары адыгралі ключавую ролю  ў стварэнні палітычнай  партыі як адказ на агрэсіўную рыторыку многіх заходніх краін у адрас нашай дзяржавы. Мы павінны супрацьстаяць, выпрацаваць механізмы, якія змогуць захаваць незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Палітычная партыя «Белая Русь» стане сілай, здольнай выкарыстоўваць формы і метады процідзеяння знешнім пагрозам.

 Сяргей КАПАЦЭВІЧ,

начальнік аддзела рознічнага  продажу ЦБП № 423 г.п. Карэлічы рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ “Балаграпрамбанк”:

–  Утварэнне  палітычнай партыі Белая Русь  –  гэта перш за ўсё стварэнне  сталай  грамадзянскай  супольнасці нашай дзяржавы. Настаў час,  калі просты чалавек павінен удзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Паколькі грамадская  арганізацыя  “Белая Русь” складаецца з розных слаёў насельніцтва, то стварэнне  палітычнай партыі дазволіць у самыя кароткія тэрміны данесці да кіраўніцтва краіны тыя  пытанні  і праблемы, якія ўзнікаюць у простых людзей, што прывядзе да больш хуткага развіцця нашай краіны.

Кацярына КУКАНАВА

Фота з архіва «Полымя»