14 и 15 марта состоятся приемы граждан, а 15 марта пройдут «прямые линии»

прыём грамадзян

14 сакавіка 2023 года  з 12.00 да 13.00 старшынёй Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзіем Мікалаевічам ШАТУЕВЫМ будзе праведзены выязны прыём грамадзян у аграгарадку Малюшычы ў памяшканні Малюшыцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.

14 сакавіка 2023 года з 11.00 да 12.00  першым намеснікам старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгенам Анатольевічам БУСЬКО будзе праведзены выязны прыём грамадзян у аграгарадку Ярэмічы ў памяшканні Ярэміцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.

14 сакавіка з 10.00 да 11.00 намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Мікалаевіч ЧЫЧКАН правядзе выязны прыём грамадзян у аграгарадку Вялікія Жухавічы ў памяшканні Жухавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.

14 сакавіка 2023 года з 10.00  да 12.00 у будынку Турэцкага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.

15 сакавіка 2023 года 11.00 да 12.30 у памяшканні ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» і 22 сакавіка 2023 года з 11.00 да 12.00 у ДУСА «Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» (Жухавіцкі сельскі Савет) прыём грамадзян правядуць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Аляксандраўна БОГУШ і фінансавы кансультант ДУ «Стравіта» з Цэнтра продажу г. Ліда Алена Уладзіміраўна АКУЛАВА па пытаннях добраахвотнага страхавання дадатковай накапляльнай пенсіі.

15 сакавіка 2023 года з 14.00 да 17.00 па адрасе: г.п. Карэлічы, вуліца Чырвонаармейская, 1А выязны прыём грамадзян праводзіць намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве УП «Гроднааблгаз» Дзмітрый Васільевіч ТУРЛАЙ.

Тэлефон папярэдняга запісу 8(01596)7-96-02.

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

15 сакавіка 2023 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» правядзе першы намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Валяр’янаўна ХОНЦАР па тэме: «Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27 верасня 2021 г. «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі». Парадак уплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-70.

15 сакавіка 2023 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» правядзе начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Святлана Васільеўна КАЛАДЗІНСКАЯ  па тэме: «Даплата да дапамогі па цяжарнасці і родах. Аб Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27.09.2021 г. «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-79.