Лидия Нагорная: «Послание Президента народу и Парламенту — важное политическое событие»
Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу знайшло шырокі водгук у жыхароў Карэліччыны.
Лідзія НАГОРНАЯ,
жыхарка г.п. Карэлічы, ветэран працы:
– Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа – важная палітычная падзея. Гата своеасаблівае адлюстраванне курсу на далейшае развіццё краіны, у ім прасочваецца асабістае бачанне развіцця нашага грамадства, адлюстравана стратэгія ўнутранай і знешняй палітыкі, а таксама зроблены вялікі акцэнт на захаванне бяспекі, суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі. Не раз у сваёй прамове Прэзідэнт звярнуў увагу на асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту краіны – народнае адзінства. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што наша Беларусь – гэта астравок міралюбнасці, які не ўсім даспадобы, і таму толькі ў адзінстве народа наша сіла і развіццё наперад.
Мне, як ветэрану працы, якая шмат гадоў прысвяціла дэпутацкай дзейнасці, было прыемна чуць з вуснаў Прэзідэнта правільныя падыходы да законатворчай дзейнасці. Аляксандр Рыгоравіч у прамове звярнуў увагу на працу дэпутатаў першаснага і базавага ўзроўняў, бо менавіта яны дапамагаюць будаваць дыялог з людзьмі, яны прадстаўляюць інтарэсы грамадства. На мой погляд, вельмі правільна была вызначана і пазіцыя адносна моладзі: моладзь трэба ўмець слухаць, чуць і размаўляць з ёй, а не чытаць ёй мараль. Яны наша сучаснасць і будучыня.