Мастер РУП ЖКХ Олег Дьяков: «Президент Беларуси всей душой переживает за независимость нашей страны»
Алег ДЗЬЯКАЎ,
майстар па рамонце і абслугоўванні жыллёвага фонду
Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
—У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу больш за ўсё ўсхвалявала тое, што Кіраўнік дзяржавы ўсёй душой перажывае за незалежнасць нашай дзяржавы. Вельмі хвалююча ўспрымае абстаноўку ва ўсім свеце і хоча ўстанавіць мір на планеце. Трэба, каб гэтае вар’яцтва спынілася. Па меркаванні Прэзідэнта, дзяржава, якая мае ядзерную зброю, яна непераможная. Ставіць ілюзіі наконт перамогі адной дзяржавы над другой, гэта бессэнсоўна.
Мір ва ўсім свеце — гэтую выснову павінен усвядоміць кожны. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь заўсёды лічылся астраўком бяспекі, міру, спакою на зямлі. І кожны з нас гэта шануе, таму што жыць пад мірным небам — шчасце для кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Лічу, што Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — дальнабачны палітык і глядзіць далёка наперад. Патрэбна весці перагаворы, каб спыніць ваенную машыну і ўсё зрабіць дзеля міру ва ўсім свеце.
Падрыхтавалі Кацярына КУКАНАВА, Галіна СМАЛЯНКА, Сяргей СТОЛЯР
Фота Сяргея СТОЛЯРА і з архіва газеты «Полымя»