У Карэлічах адбылася раённая вучэбна-даследчая канферэнцыя навучэнцаў “Шлях да пазнання”
Свае дзверы гасцінна адчыніла ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” для ўдзельнікаў шаснаццатай раённай вучэбна-даследчай канферэнцыі навучэнцаў “Шлях да пазнання”.
Дапытлівы розум чалавека. Колькі б нам ні было гадоў, мы заўсёды задаём сабе пытанні: што? навошта? чаму? З часам нашы пытанні становяцца больш складанымі, і ўжо недастаткова аднаго адказу дарослых. З’яўляецца жаданне пацвердзіць атрыманую інфармацыю, праверыць яе на практыцы. Вось і юныя таленты Карэліччыны імкнуцца ставіць незвычайныя эксперыменты, здзяйсняюць новыя адкрыцці. Часта іх дапытлівы розум прапануе розныя гіпотэзы, версіі, досведы. І невыпадкова кажуць, што ўнутры кожнага з іх жыве вечны рухавік.
На суд журы сёлета была прадстаўлена 41 вучэбна-даследчая работа. Працавала 7 секцый: секцыя “Дашкольнік-1” (6 работ), “Дашкольнік-2” (4 работы), “Пачатковыя класы” (8 работ), “Лінгвістычных і сацыяльна-гістарычных навук, мастацтва”-1 замежная мова, гісторыя (7 работ), секцыя “Лінгвістычных і сацыяльна-гістарычных навук, мастацтва”-2 руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура (7 работ), секцыя “Прыродазнаўча-матэматычных навук, працоўнае навучанне, фізічная культура і здароўе”-1 біялогія, геаграфія, экалогія (4 работы), секцыя “Прыродазнаўча-матэматычных навук, працоўнае навучанне, фізічная культура і здароўе”-2 фізіка, хімія, матэматыка, інфарматыка (5 работ).
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Ірына Асташэвіч:
– Навукова-даследчая дзейнасць – гэта шлях да поспеху, да атрымання якаснай адукацыі і далейшага кар’ернага росту. Назва “Шлях да пазнання” гаворыць сама за сябе: спазнай прыроду, спазнай навуку, спазнай самога сябе. Любы конкурс, канферэнцыя – гэта барацьба, і я ўдзячна кожнаму, што вы вырашылі ўступіць у яе. Надышоў час падзяліцца сваімі адкрыццямі, а журы з вялікай цікавасцю выслухае ўсе вашы творчыя ідэі. Усім удзельнікам – поспеху, а суддзям — быць аб’ектыўнымі і непрадузятымі.
Ірына Валер’еўна адзначыла найбольш актыўных удзельнікаў — сярэднія школы № 1, № 2 г.п. Карэлічы, г.п. Мір, Мірскі дзіцячы сад.
Царства навук – цудоўна! Калі ты з’яўляешся падарожнікам, які жадае адкрыццяў, калі душа поўная пытанняў, прадчування ісціны, і ты разумееш, што пошук адказу на хвалюючыя цябе пытанні, бяссонныя ночы, спрэчкі з сябрамі, пачуццё задавальнення ад удала праведзенага эксперыменту, здзіўленне ад атрыманых вынікаў сацапытання, то ты яе творца, таму што ўсё гэта і ёсць навука!
На падставе рашэння журы па выніках канферэнцыі ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта 25 работ.
Дыпломамі першай ступені – вучаніцы 8 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Дзіна Сас і Дар’я Бязмен (кіраўнік Вольга Маліноўская), вучань 11 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Аляксей Пахольчык (кіраўнік Вольга Пахольчык), вучаніцы 7 класа ДУА «Ярэміцкая базавая школа імя У. А. Калесніка” Марыя Кузьміч і Ліяна Маскалік (кіраўнік Марына Бухавец), вучань 3 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Мацвей Горбік (кіраўнік Марыя Хіневіч), выхаванец ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы” Мацвей Зайко (кіраўнік Марына Коршун), вучань ДУА ”Турэцкая сярэдняя школа” Максім Браўко (кіраўнік Святлана Ракач).
Дыпломы другой ступені атрымалі вучаніца 8 класа ДУА”Райцаўская сярэдняя школа” Марта Патук (кіраўнік Вольга Буляк), вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Віялета Стэльмах (кіраўнік Людміла Кобзева), вучаніца 8 класа ДУА “Красненская сярэдняя школа” Яна Дудук (кіраўнік Юрый Юрчык), вучань 10 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Яраслаў Кандрусік (кіраўнік Аляксандр Санчук), вучаніцы 9 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Мілана Арабей і Марыя Манкевіч (кіраўнік Наталля Шут), вучаніца 10 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Мілана Кныш (кіраўнік Кацярына Станчык), вучаніца 4 класа ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Ганна Калеснік (кіраўнік Ала Бойка), вучаніца 3 класа ДУА ”Жухавіцкая сярэдняя школа” Паліна Логіш (кіраўнік Алена Івашка), выхаванец ДУА “Дзіцячы сад г.п. Мір” Вікторыя Печанко (кіраўнік Ларыса Нарбутовіч), выхаванец ДУА “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы” Лізавета Шкадава (кіраўнік Аксана Карчэўская).
Дыпломы трэцяй ступені атрымалі вучаніца 9 класа ДУА ”Райцаўская сярэдняя школа” Кацярына Дарафей (кіраўнік Вольга Барысевіч), вучні 10 класа ДУА ”Турэцкая сярэдняя школа” Вадзім Васіленка і Максім Ганчар (кіраўнік Іван Копаць), вучаніца 7 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Ганна Маісеенка (кіраўнік Наталля Мазур), вучаніца 8 класа ДУА “Красненская сярэдняя школа” Надзея Ражко (кіраўнік Юлія Скаварада), вучаніца 9 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Аляксандра Чычкан (кіраўнік Надзея Гурын), вучаніца 4 класа ДУА ”Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы” Ясенія Манько (кіраўнік Алена Бязмен), выхавальнік ДУА “Жухавіцкі дзіцячы сад” Мацвей Кохан (кіраўнік Валянціна Ламанос), выхаванец ДУА “Дзіцячы сад г. п. Мір” Анастасія Шыманская (кіраўнік Ларыса Нарбутовіч), выхаванец ДУА “Дзіцячы сад №1 г.п. Карэлічы” Валерыя Вайцешык (кіраўнік Юлія Філончык).
Метадыст ДУ “Карэліцкі РВМК” Іна Лецка падзялілася сваімі ўражаннямі:
– Мне давялося быць старшынёй журы самых маленькіх удзельнікаў канферэнцыі. Юныя даследчыкі ўсе без выключэння праявілі цікавасць да вывучэння навакольнага свету, даследчыя ўменні і творчыя здольнасці. Тэматыка прадстаўленых работ разнастайная, актуальная і пазнавальная. У сваіх працах дзеці раскрывалі сакрэт дзіцячай касметыкі, расказвалі аб прыродным сімвале Беларусі – лёне і інш. Праводзячы даследаванні, не толькі знаходзілі адказы на важныя для сябе пытанні, але і прадстаўлялі цікавыя спосабы перадачы інфармацыі . Усе выхаванцы пастараліся аргументавана адстойваць сваю думку, уменне весці дыялог з дарослымі, разважаць. Нялёгка прыйшлося членам журы, бо ўсе працы заслугоўваюць увагі.
Вучаніца 7 класа ДУА «Ярэміцкая базавая школа імя У. А. Калесніка” Марыя Кузьміч сказала:
– Навукова-даследчая канферэнцыя ўразіла мяне разнастайнасцю і цікавасцю тэм. Я думаю, што мая работа “Ярэміцкія мікратапонімы” таксама мела сваю каштоўнасць. Што можа быць даражэй і прыгажэй за родны куток, дзе ты нарадзіўся, дзе праходзіць тваё дзяцінства? Ніколі не задумваешся, што палі, лугі, сенажаці, урочышчы маюць цікавыя назвы. Мне было вельмі цікава даследваць паходжанне назваў розных прыродных аб’ектаў. Для сябе я адкрыла шмат новага і лічу, што для ўсіх прысутных гэта было таксама цікава і пазнавальна.
Вучэбна-даследчую канферэнцыю можна назваць святам навукі, таму што ўсе яе ўдзельнікі прадэманстравалі вынікі свайго самастойнага пошуку ў вырашэнні пэўных задач. Хочацца пажадаць усім удзельнікам поспехаў у далейшай даследчай і пошукавай дзейнасці. Памятайце, што ўпартасць, праца, цярпенне павінны быць вашымі самымі галоўнымі памочнікамі для дасягнення сваіх мэтаў.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара