В Кореличском районе ранние зерновые и зернобобовые культуры посеяны на 84% площадей

Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, у раёне праведзена закрыццё вільгаці на плошчы 12281 га. Вясенняя апрацоўка глебы праведзена на 7176 га, пад сяўбу яравых культур падрыхтавана 9791 га, што складае 52% ад плана.

Усяго на Карэліччыне пасеяна 5303 га яравых культур (28% ад плана), у тым ліку — ранніх зерневых і зернебабовых 3768 га (84% ад плана). Аднагадовыя травы пасеяны на 264 га (78%), цуковыя буракі — 826 га (24%), лён-даўгунец — 445 га (21%). Аграрыямі раёна ў другі раз падкормлена 6375 га азімых зерневых, што складае 49% ад плана, 3320 га азімага рапсу (83%), 10 га азімай свірэпіцы (100%). Шматгадовыя травы падкормлены на плошчы 4898 га (83%) і падсеяны на 1537 га (66% ад плана).

Хлебаробамі раёна ўнесена 427 тон дзеючага рэчыва азотных угнаенняў пад яравую сяўбу на плошчы 10148 га, на 11185 га — 548 т дз. р. фосфарных, 2166 т дз. р. калійных на 16885 га.

Прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 483,8 тыс. тон арганічных угнаенняў (запланавана 491, працэнт выканання — 99).  На палі раёна вывезена 435 тыс. тон, унесена 270,5 тыс. тон арганікі.

Сяргей СТОЛЯР