Последний звонок прошел для учащихся СШ г.п. Мир имени А. И. Сташевской

Самае радаснае і доўгачаканае школьнае свята для кожнага выпускніка – гучны, залівісты, аднак апошні званок. Ён падводзіць рысу чарговага навучальнага года або ўсяго школьнага жыцця. 25 мая ва ўсіх установах адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі.
На святочнай лінейцы пад слоганам “Стварэнне ў імя будучыні” ў ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” з бесклапотным дзяцінствам развіталіся 14 адзінаццацікласнікаў і 16 вучняў дзявятых класаў.
Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, настаяцель храма Святой Жываначальнай Троіцы іерэй Фёдар Лукашэвіч і супрацоўнік РАНС Дзяніс Кузьміч.
Аляксандр Віктаравіч уручыў Падзячныя пісьмы і падарункі РА РГА “Белая Русь” за ўдзел у конкурсе “Залатое пяро”Белай Русі”-2023” вучням установы Раміну Бусько і Максіму Пуцята.
Нязменнымі атрыбутамі добрага і радаснага, але адначасова і сумнага свята сталі цёплыя словы віншаванняў, пажаданняў і ўдзячнасці, гарэзлівыя ўсмешкі першакласнікаў і іх сувенірныя званочкі, букеты кветак, і, безумоўна, кранальны да глыбіні душы апошні званок і, як напамін пра выпуск-2023, – высаджаныя кусты руж на школьным двары.
Асаблівым падарункам выпускнікоў школы ўсім прысутным стаў тэатралізаваны развітальны вальс.
У добры шлях, выпускнікі, – такое пажаданне гучала ў гэты дзень паўсюдна. Няхай жа спраўдзяцца ўсе самыя светлыя пажаданні, лепшыя задумкі і планы!


































































Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара