Дорога раздора. Как кореличское ДРСУ-158 справляется с последствиями стихии
У рэдакцыю патэлефанавала жанчына з вёскі Моладава Малюшыцкага сельвыканкама. Яна распавяла, што дарогу каля яе дома размыла пасля моцнага дажджу. Падчас непагадзі з суседняга поля намывае шмат пяску і глею, якія гарамі застаюцца побач з дамамі, у агародах дачніцы і яе суседзяў. Такая праблема існуе ўжо не першы год. Са скаргамі жанчына звярталася ў Карэліцкі райвыканкам і ДРБУ-158, але, па яе словах, праблема існуе і сёння.
За каментарыем мы звярнуліся да начальніка Карэліцкага ДРБУ-158 Мікалая Кадлубая.
— Пасля выхадных да нас звярнулася жанчына, дом якой знаходзіцца ў вёсцы Моладава, распавяла пра сваю праблему. У панядзелак нашы работнікі падсыпалі праблемны ўчастак дарогі, цяпер там можна праехаць на аўтамабілі, — расказаў Мікалай Мікалаевіч. — Праблема заключаецца ў тым, што дарога знаходзіцца ў нізіне, з палёў падчас дажджу намывае пясок, а дрэнажныя трубы, якія размешчаны пад дарогай, не спраўляюцца з патокам вады і пяску. Прынята рашэнне ў двух самых складаных месцах пракласці новыя трубы большага дыяметра і зрабіць лог, што дазволіць павялічыць прапускную магчымасць дрэнажнай сістэмы. Работы па замене дрэнажных труб запланаваны на жнівень.
Таксама, па словах Мікалая Кадлубая, спецыялісты ДРБУ-158 рэкамендавалі кіраўніцтву СВК “Малюшычы” засеяць поле, размешчанае над дарогай, травой, бо яна лепш утрымлівае пясок і іншыя дробныя часціцы. Акрамя таго, трава таксама можа служыць дадатковай крыніцай арганічнага рэчыва для глебы, што дапамагае палепшыць яе структуру і паменшыць ступень намывання пяску. Таксама рэкамендавалі зрабіць па перыметры водаатводныя канавы, якія таксама неабходна ўмацаваць травой.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара і Яраславы МАНКЕВІЧ