Заседание рабочей группы по организации и координации деятельности смотровых комиссий состоялось на прошлой неделе

Чарговае пасяджэнне рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій адбылося пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Р. Ю. Абрамчыка.группа 002
Для ўдзельнікаў нарады пытанняў асноўных і другарадных не існуе — усе важныя. Начальнік Карэліцкага РАНС Віталій Канстанцінавіч Рыбак прапанаваў актывізаваць работу па правядзенню сельскіх сходаў у населеных пунктах, а таксама больш увагі ўдзяляць пенсіянерам сталага ўзросту.
Сапраўды, па-ранейшаму адной з асноўных задач застаецца забеспячэнне належнага ўзроўню жыцця адзінокіх, адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў. На пасяджэнні абмяркоўваўся далейшы лёс кожнага канкрэтнага чалавека, якому патрэбны падтрымка і дапамога.
Суб’екты прафілактыкі мелі магчымасць узняць хвалюючыя пытанні. Да прыкладу, начальнік Энергаінспекцыі па Карэліцкім раёне М. А. Гацкі заклікаў членаў аглядных камісій пры абследаванні домаўладанняў грамадзян звяртаць увагу на гаспадарчыя пабудовы.
Разам з тым разглядалася пытанне наяўнасці ў продажы ў магазінах спажывецкай кааперацыі раёна тавараў для рамонту электраправодкі і печаў. Кожны грамадзянін можа зрабіць заяўку ў магазіне на неабходны тавар дадзенага накірунку. Таксама ўдзельнікі нарады абмеркавалі спісы неплацельшчыкаў па карыстанню газам і электраэнергіяй.
Пра дзяцей і састарэлых трэба клапаціцца ў першую чаргу. Гэта прадыктавана жыццём, як і тое, што дзяржаве трэба вяртаць даўгі. Карыстаўся паслугамі — заплаці!
Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий