Кореличский район идет третьим в области по урожайности зерновых (+инфографика по хозяйствам)
Карэліцкі раён займае трэцяе месца ў вобласці па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых культур — 58,7 ц/га. У лідарах Смаргонскі і Гродзенскі раёны, ураджайнасць у якіх складае 74,3 і 59,3 ц/га адпаведна.
На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны амаль на 14% плошчаў. Гэта чацвёртае месца ў вобласці па тэмпах, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Па дадзеных на 21 ліпеня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 2452 га, намалочана 14392 т збожжа.
Яравы ячмень убраны на 418 га (16% ад плана). Намалочана 2670 т пры сярэдняй ураджайнасці 63,9 ц/га.
На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 11,62 ц кармавых адзінак.
Лён выцераблены на 701 га, што складае 33% уборачнай плошчы. Нарыхтавана 3738 т сена — 40% да плана, 111016 т сенажу — 68% (у тым ліку ў палімерную плёнку 997 т) і 2614 т сіласу — 2%.
У раёне скошана 9166 га траў другога ўкосу (91% ад плана). Убрана 97% ад скошанага.
Сяргей СТОЛЯР