Кореличский район — второй в Гродненской области по темпам жатвы (+инфографика по хозяйствам)

На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 43% плошчаў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.

Па дадзеных на 4 жніўня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 7502 га. Намалочана 43405 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 57,9 ц/га.

Па тэмпах уборкі зерневых і зернебабовых культур Карэліцкі раён займае другое месца ў вобласці, па ўраджайнасці — чацвёртае.

Яравы ячмень убраны на 1452 га (57% ад плана), намалочана 9663 т пры сярэдняй ураджайнасці 66,5 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбраны на 2917 га (74%), намалочана 11089 т пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га.

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 12,04 ц кармавых адзінак.

Нарыхтавана 4285 т сена — 46% да плана, 114681 т сенажу — 71% (у тым ліку з кансервантамі 108331 т) і 2614 т сіласу — 2%.

Лён выцераблены на 1780 га, што складае 83% уборачнай плошчы.

Сяргей СТОЛЯР