Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў: «Прафесіяналізм і патрыятызм — два крытэрыі ацэнкі дэпутата»
25 лютага 2024 года ў нашай краіне ўпершыню ў гісторыі пройдзе адзіны дзень галасавання. На гэты раз будуць адначасова выбірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Прафесіяналізм і патрыятызм — два крытэрыі ацэнкі будучага дэпутата, — лічыць старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў.
Па-першае, правядзенне адзінага дня галасавання дазволіць зэканоміць каласальныя бюджэтныя сродкі. Як вядома, у гісторыі суверэннай Беларусі былі такія напружаныя электаральныя перыяды, калі на працягу трох гадоў запар праводзіліся выбары. Па-другое, паўнамоцтвы дэпутатаў будуць падоўжаны з чатырох да пяці гадоў. Гэта таксама дасць пэўную эканомію дзяржаўных фінансаў.
2 кастрычніка на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай была закранута тэма выбараў і работы сенатараў з людзьмі. Беларусы актыўна карысталіся магчымасцю патэлефанаваць ім на прамую лінію, прыйсці на асабісты прыём, каб атрымаць дапамогу ці параду. Прэзідэнт высока ацаніў работу сенатараў, бо самае галоўнае для прадстаўнікоў улады і дэпутатаў усіх узроўняў — гэта дапамога нашым людзям у вырашэнні іх праблем. Дарэчы, жыхары Карэліцкага раёна таксама звяртаюцца да гэтых сродкаў камунікацыі з народнымі выбраннікамі. Сёлета дэпутаты райсавета правялі 194 прамыя тэлефонныя лініі, 206 асабістых прыёмаў грамадзян. Да Аляксандра Шкадава асабіста паступіла 6 зваротаў, з якіх тры задаволены, яшчэ два знаходзяцца на кантролі. На думку старшыні райсавета дэпутатаў, народныя выбраннікі павінны сумленна і адкрыта гутарыць са сваімі выбаршчыкамі, садзейнічаць вырашэнню іх пытанняў і не даваць пустых абяцанняў.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара