В Кореличах прошла «Открытая приемная для бизнеса»
5 кастрычніка ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры працавала “Адкрытая прыёмная для бізнесу”. Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства, якое праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах вобласці.
— Мерапрыемства, якое арганізуецца і праводзіцца пад эгідай абласнога выканаўчага камітэта, дае магчымасць суб’ектам малога, сярэдняга прадпрымальніцтва, любым юрыдычным і фізічным асобам, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, фермераў, тых людзей, якія займаюцца агратурызмам, рамесніцкай дзейнасцю, тым, хто толькі хоча пачаць свой бізнес, прыйсці на прыём і атрымаць кансультацыю ў абласных службаў, — гаворыць начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі аблвыканкама Алена Валько. — Калі кансультацыі нашых спецыялістаў дапамогуць хоць аднаму зацікаўленаму, гэта ўжо вельмі добра. Галоўнае, каб бізнес працаваў. Гэта свайго роду служба “адно акно” на выедзе . Заходзячы ў адно памяшканне, чалавек атрымлівае кваліфікаваную кансультацыю па розных напрамках. Як паказвае практыка, мерапрыемства набірае папулярнасць: прадпрымальнікі прыходзяць на прыём са спісам пытанняў і да розных спецыялістаў.
Начальнік аддзела эканомікі Карэліцкага райвыканкама Таццяна Бусько адзначае:
— Сёння на прыём прыйшлі парадку пятнаццаці чалавек. Колькасць тых, хто звярнуўся з пытаннямі да спецыялістаў у грамадскай прыёмнай, паказвае, што людзям вельмі важна атрымаць інфармацыю з першых вуснаў. Зносіны ў такім фармаце важныя не толькі для саміх прадпрымальнікаў. Дзякуючы гэтаму мы можам ацаніць, што неабходна зрабіць у далейшым для больш поўнага раскрыцця патэнцыялу як прадпрымальніцкай супольнасці, так і ў цэлым насельніцтва раёна.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара