Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам

Напярэдадні Дня работнікаў культуры, а таксама 70-годдзя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў павіншаваў усіх работнікаў сферы з прафесійным святам. Аб гэтым паведамляе афіцыйны Тэлеграм-канал Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

«Сваёй творчай працай мастакі і артысты, музыканты і спевакі, работнікі тэатраў, музеяў, бібліятэк і кінамастацтва ствараюць належныя ўмовы для далейшага росквіту самабытнай, яркай і непаўторнай беларускай культуры. Дзякуючы ім Беларусь вядома ў свеце як краіна, якая валодае велізарным культурным патэнцыялам.

У гэты святочны дзень шчыра жадаю супрацоўнікам міністэрства, усім работнікам сферы культуры новых творчых здзяйсненняў, якія будуць садзейнічаць умацаванню нашай роднай Беларусі.

Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту Вам і Вашым блізкім!», — гаворыцца ў віншавальным лісце.