Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан: «Беларусь переориентировала экспортные потоки в страны ЕАЭС, Африки и Азии»
Калі зачыняюцца адны дзверы, то абавязкова адчыняюцца іншыя. На фоне санкцыяў калектыўнага Захаду ў дачыненні да Беларусі гэта якраз той самы выпадак, — лічыць намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан.
Беларусь пераарыентавала экспартныя патокі ў Расійскую Федэрацыю і іншыя дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама на рынкі краін Афрыкі і Азіі. Вядома, беларуская эканоміка на сённяшні дзень адчувае вельмі сур’ёзны санкцыйны ціск: фактычна 48% нашых галін знаходзяцца пад прамымі ці другаснымі заходнімі санкцыямі. Тым не менш, мы выжываем і паспяхова развіваемся. Вось свежыя дадзеныя: па выніках 9 месяцаў гэтага года наш валавы ўнутраны прадукт вырас на 3,5%, прамысловасць дабавіла 8,1%. З краінамі ЕАЭС у бягучым годзе тавараабарот вырас на 13%. На сённяшні дзень доля ЕАЭС у нашым гандлі складае 67%. Фактычна ЕАЭС на дзве трэці замяніў заходнія краіны і Украіну.
На мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў некалькі важных дзелавых сустрэч, якія будуць садзейнічаць далейшаму прасоўванню айчынных тавараў і паслуг. Так, у гутарцы з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Махберам, міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта, кіраўніком Рэспублікі Мардовія Арцёмам Здунавым, міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аёна Эсона Ангуэ наш нацыянальны лідар адзначыў дынаміку ў двухбаковых адносінах, пры гэтым падкрэсліў, што гэта не мяжа, і супрацоўніцтва трэба пашыраць. Лепш за словы скажуць лічбы. У 2022 годзе беларуска-іранскі тавараабарот перавысіў 100 млн $, што ў тры разы больш за ўзровень 2021 года. У гэтым годзе дынаміка таксама станоўчая. За студзень-жнівень краіны нагандлявалі на 62,5 млн $, што на 26% вышэй за леташнія паказчыкі. У мінулым годзе Беларусь і Мардовія дасягнулі рэкорднага тавараабароту — амаль 90 млн $. Але ўжо па выніках васьмі месяцаў 2023 года значна перавысілі яго — тэмп росту склаў амаль 300 працэнтаў, або 115,7 млн $.
Іна ЛЕЙКА