Горячая линия БРСМ для помощи пожилым работает в Кореличском районе
Гарачыя лініі БРСМ для дапамогі пажылым людзям аднавілі сваю працу. Яны дзейнічаюць на базе раённых і гарадскіх камітэтаў саюза моладзі.
Валанцёры гатовы дапамагчы ветэранам вайны, інвалідам, пажылым людзям, якія пражываюць адны, у дастаўцы на дом прадуктаў харчавання і рабоце па гаспадарцы.
Падаць заяўку можна праз маладзёжную «гарачую лінію» (Час працы: з 9.00 да 17.00 з панядзелка па пятніцу, перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефоне 8(01596)-2-06-60.
Калі вам патрэбна дапамога, мы будзем рады дапамагчы!