Председатель СПК «Свитязянка-2003» Александр Метелица — о том, каким для него стал уходящий 2023 год
Аляксандр МЯЦЕЛІЦА, старшыня СВК «Свіцязянка-2003»:
— Вельмі плённым. Добрая вестка прыйшла сёлета ў калектыў і яшчэ больш акрыліла: ужо ў шосты раз СВК «Свіцязянка-2003» за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2022 год быў занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару. Такая высокая адзнака працы надае жадання і сіл лепш працаваць у вызначаным накірунку. Хочацца адзначыць, што ўсе пастаўленыя перад сельгаскааператывам задачы на 2023 год будуць выкананы.
Назаву толькі некаторыя прыклады нашых добрых спраў. Праведзена мадэрнізацыя зернесушыльнага комплексу ў аграгарадку Варонча. Аказана спонсарская дапамога ў рамонце амбулаторыі ўрача агульнай практыкі і мясцовай установы культуры ў аграгарадку Райца. Пачалі будаваць магазін сельгаскааператыва. Аказваем дапамогу святыням: цэрквам і касцёлу, якія знаходзяцца на тэрыторыі СВК і якія наведваюць вяскоўцы. Спадзяюся, што ў 2024 годзе гэты спіс дапоўніцца, бо за канкрэтнымі справамі — клопат пра людзей.
Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА