Заместитель прокурора Кореличского района Максим Куприян провел встречи с коллективами Кореличской центральной районной больницы и учащимися СШ имени А. И. Сташевской г.п. Мир
На сустрэчах Максім Ігаравіч расказаў аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ініцыяванага Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе. У выніку расследавання былі знойдзены факты, якія даказваюць, што ў час вайны супраць мірнага насельніцтва БССР працавала сапраўдная машына смерці. Карнікі знішчалі цэлыя вёскі разам з жыхарамі, не шкадуючы пажылых, жанчын і дзяцей. З кожным этапам расследавання раскрываюцца новыя факты злачынстваў захопнікаў. Супрацоўнікамі пракуратуры былі апытаны сведкі страшных падзей, грамадзяне, якія ў той час былі дзецьмі, дзеці і ўнукі ўдзельнікаў вайны.
У Карэліцкім раёне было дапытана больш за 37 асоб у якасці пацярпелых, сведкаў або законных прадстаўнікоў па факту прымусовых прац у Германіі, больш за 200 асоб па факце спальвання вёсак і расстрэлу мірных жыхароў. Былі прааналізаваны больш за сто архіўных крымінальных спраў аб здзяйсненні хаўруснікамі фашысцкага рэжыму злачынстваў супраць мірнага насельніцтва.
— Расследаванне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца данінай павагі загінулым і спрыяе ўсталяванню і захаванню гістарычнай справядлівасці, служыць рэалізацыі антыфашысцкага прынцыпу “Ніколі зноў”, — рэзюмаваў Максім Ігаравіч.
Звярнуў намеснік пракурора ўвагу і на адказнасць за захаванне і распаўсюджванне матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі:
— Спіс забароненых крыніц ёсць у адкрытым доступе, зверцеся з ім, прасачыце, каб вы ці вашы родныя, асабліва дзеці, не былі падпісаны на каналы і суполкі, прызнаныя экстрэмісцкімі, — заклікаў Максім Купрыян.
Яшчэ адной тэмай, узнятай на сустрэчах, стала кібербяспека грамадзян. Максім Ігаравіч заклікаў прысутных быць пільнымі пры здзяйсненні пакупак у інтэрнэт-крамах, не адказваць на тэлефонныя званкі махляроў, не пераходзіць па падазроных спасылках.