Председатель Кореличского районного Совета депутатов Александр Шкадов: «Каждый должен заниматься своим делом»

У аграгарадку Ярэмічы адбылася сустрэча жыхароў са старшынёй Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Шкадавым.

У сваёй прамове Аляксандр Віктаравіч дэталёва прааналізваў асноўныя вехі сённяшняга дня. Пачаў размову з правядзення Адзінага дня галавання, які назначаны на 25 лютага 2024 года, на якім адначасова будуць выбірацца дэпутаты сельскага, раённага, абласнога Саветаў дэпутатаў і Парламента. Прамоўца адзначыў, што гэта дапаможа зэканоміць час , а дзяржаве — фінансы.
Нагадаўшы пра спробу дзяржперавароту ў 2020 годзе, адзначыў, што наша дзяржаве ўдалося сябе адстаяць, дзякуючы кансалідацыі грамадства, Прэзідэнта, праваахоўных органаў. Прамоўца заклікаў цвяроза ацэньваць сітуацыю, кіравацца сваёй свядомасцю, быць адзінымі ў добрых памкненнях.
— Мы павінны адказна працаваць на сваіх рабочых месцах. Работнікі аграпрамысловага комплексу — вырошчваць хлеб, настаўнікі — вучыць дзяцей, кіраўнікі — накіроўваць работу калектываў у правільнае рэчышча, пенсіянеры — з карысцю праводзіць час на заслужаным адпачынку — усе павінны займацца сваёй справай, — сказаў Аляксандр Шкадаў.
Старшыня Ярэміцкага сельвыканкама Пётр Навумовіч адзначыў, што людзі Прынёманскага краю заўсёды вызначаліся высокай яўкай на выбары і заклікаў прыйсці на Адзіны дзень галасавання, каб выканаць свой абавязак.

Галіна СМАЛЯНКА