Православно-патриотический клуб «Вифлиемская звезда» при Еремичской БШ учит милосердию и доброте
Дазволю сабе не згадзіцца з тым, што прыгажосць уратуе свет. Яго ўратуе дабрыня. Добрыя ўчынкі, добрыя справы, добрыя словы. Мненавіта гэтаму вучыць на пасяджэннях праваслаўна-патрыятычнага клуба “Віфліемская зорка” Пляскач Любоў Іванаўна.
З задавальненнем дзеці наведваюць заняткі клуба. Уважліва слухаюць свайго кіраўніка, вядуць жывыя гутаркі, шмат задаюць пытанняў, спасцігаюць жыццёвую мудрасць, разважаюць над тым, што добра, а што дрэнна. І мабыць, самае галоўнае, што праца клуба мае практычную накіраванасць. Тэатралізаваныя прадстаўленні, благачынныя канцэрты, акцыі, квэсты – усё гэта прадстаўляюць увазе гледачоў юныя ўдзельнікі клуба. Штогод Любоў Іванаўна разам са сваімі выхаванцамі дае магчымасць парадавацца бацькам, калегам, навучэнцам установы, вяскоўцам на самыя галоўныя праваслаўныя святы: Каляды, Вялікдзень, Дзень маці і Пакровы. Вельмі сур’ёзна падыходзіць Пляскач Л.І. да правядзення свят: ад убрання залы да касцюмаў. Усе пастаноўкі касцюміраваныя, кожны танец – свой касцюм, яркі, прыгожы. Прычым, патрэбна адзначыць, што касцюмы, галаўныя ўборы, неабходныя элементы для пастановак і танцаў шыюць бацькі сумесна з Любоўю Іванаўнай.
Клуб працуе ў цеснай сувязі з іерэем Ярэміцкай Свята-Ушэсцеўскай царквы Міхаілам Назарэвічам, рэгентам хора А.Б. Назарэвіч, з музычным кіраўніком Дасько Н.М. Разам праводзяць дабрачынныя акцыі і касцюміраваныя пастаноўкі. Пра гэта хочацца сказаць асобна. Некалькі разоў на год удзельнікі клуба наведваюць Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў з дабрачыннымі канцэртамі. Ніхто не застаецца без падарункаў, якія рыхтуюць рабяты, іерэй Міхаіл Назарэвіч, матушка Аксана Назарэвіч.
Пражываючыя заўсёды з радасцю вітаюць дзяцей, бо ведаюць, што іх прыезд прынясе шмат прыемных хвілін. І часта можна ўбачыць слёзы на вачах бабуль, дзядуль і дзяцей. У адных — яны ад удзячнасці за прынесеную радасць, у другіх – ад спачування, жалю. Можа, з гэтага і пачынаецца любоў да бліжняга, павага да старасці? На гэтым не заканчваецца дабрачынная дзейнасць нашых вучняў. Рабяты заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у розных дабрачынных акцыях: “Нашы дзеці”, да Дня інвалідаў, Дня пажылых людзей, “Цеплыня нашых рук маленькім ножкам”. Штогод на вуліцах Ярэміч і другіх вёсак праводзіцца інтэрактыў на Дзень пажылых людзей, на Дзень маці. Не застаюцца без увагі настаўнікі-ветэраны. Няхай і жывуць яны ў аддаленых вёсках, але да кожнага завітаем, атрымаем станоўчыя эмоцыі ад сустрэчы. Нам прыемна дарыць словы ўдзячнасці, віншаванні, кветкі, а вяскоўцам прымаць нашы падарункі. Можа, і такім чынам дзеці прывучаюцца рабіць нешта добрае для іншых. Абавязкова застануцца ў іх памяці шчаслівыя твары людзей залатога ўзросту, шчырыя словы ўдзячнасці, радасць ад таго, што пра іх памятаюць.
Мікалай НАЗАРЭВІЧ, вучань 9 класа