Кореличчане побывали на главной елке страны

Кожны год напярэдадні навагодніх святаў Палац Рэспублікі запальвае свае самыя яркія агні на галоўнай ёлцы краіны і з нецярпеннем чакае юных гледачоў. 27 снежня тут пабывалі вучань 6 класа Жухавіцкай сярэдняй школы Арсеній Знайдзён і вучаніца 9 класа сярэдняй шолы №2 г.п. Карэлічы Анастасія Жарко. Яны ўдзельнікі і пераможцы спартыўных спаборніцтваў, музычных конкурсаў, актывісты школьнага жыцця. Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, як і кожны год, прыехаў на галоўную ёлку краіны ў Палац Рэспублікі.

— Усё ў вашых руках, толькі трэба праявіць больш цярпення і настойлівасці, — такую параду дзецям падчас выступлення даў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам і пажадаў шчасця і міру ў гэтае асаблівае свята, ад якога ўсе чакаюць незвычайнага і цудоўнага.
Сваімі ўражаннямі падзяліўся Арсеній Знайдзён:

— Паездка на галоўную ёлку краіны — гэта сапраўднае свята, якое запомніцца на ўсё жыццё. Шанс пабываць на такім мерапрыемстве выпадае не кожнаму. Вельмі насычаная культурная праграма, эмоцыі — немагчыма перадаць словамі. У першы дзень наведалі навагодняе прадстаўленне ў цырку. Узровень выступлення цыркачоў вельмі высокі, адчуваецца іх прафесіяналізм. Але самыя яркія ўражанні засталіся ад сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Ён размаўляў з намі, юнымі грамадзянамі краіны, як з дарослымі. Гэта былі не проста прыгожыя словы, за гэтымі словамі — шчырая любоў, жаданне клапаціцца і абараняць. Запомніліся мне і словы наказу Кіраўніка дзяржавы: любіць сваю Радзіму і берагчы яе, праяўляць настойлівасць і цярпенне ідучы да пастаўленай мэты. Не пакінула абыякавым і маляўнічая праграма з Дзедам Марозам і Снягурачкай, а таксама героямі шоу-прадстаўлення робатамі-трансформерамі ад прадпрыемстваў-сімвалаў прамысловасці Беларусі — МАЗа, МТЗ і БелАЗа. Увогуле, паездка ў Мінск — гэта мноства яркіх момантаў і станоўчых эмоцый, было весела, незвычайна і цікава. Уразіў сваёй веліччу і прыгажосцю Палац Рэспублікі і сама галоўная ёлка краіны.

Кацярына КУКАНАВА