Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Бусько и председатель Кореличского районного объединения профсоюзов Наталья Высоцкая встретились с коллективом ООО «Вивако-Техно»

Лейтматывам сустрэчы сталі новаўвядзенні выбарчай кампаніі і асаблівасці правядзення адзінага дня галасавання.

— 25 лютага 2024 года ўпершыню ў нашай краіне пройдзе адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў усіх узроўняў, — адзначыў у пачатку размовы Яўгеній Анатольевіч. — У любога з нас ёсць шанс зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты, зрабіць гэта можна шляхам вылучэння ад зарэгістраванай палітычнай партыі, працоўнага калектыву або шляхам збору подпісаў. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 15 студзеня. У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства цяпер стаць дэпутатам не атрымаецца ў таго, хто мае замежнае грамадзянства або, да прыкладу, карту паляка. Падрабязна спыніўся і на іншых этапах падрыхтоўкі і правядзення адзінага дня галасавання. Так, у залежнасці ад рэгіёна выбаршчыкі будуць атрымліваць розную колькасць бюлетэняў для галасавання. Да прыкладу, у сельскай мясцовасці трэба будзе запоўніць 4 выбарчыя бланкі: вяскоўцам трэба будзе выбраць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласны, раённы і сельскі Саветы дэпутатаў. Жыхары райцэнтра атрымаюць на рукі тры бюлетэні для волевыяўлення па кандыдатурах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласны і раённы Саветы дэпутатаў.
Прадстаўнікоў працоўнага калектыву праінфармавалі таксама аб арганізацыі датэрміновага галасавання і іншых важных зменах выбарчага кодэкса.
Падчас сустрэчы Яўгеній Анатольевіч расказаў таксама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Карэліцкага раёна ў 2023 годзе і абазначыў планы на 2024 год. Работнікі ТАА “Вівака-Тэхна” мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні прадстаўніку кіраўніцтва раёна.

У завяршэнне сустрэчы, гаворачы аб маючых адбыцца выбарах, Яўгеній Бусько падкрэсліў значнасць гэтай важнай палітычнай кампаніі і заклікаў усіх прыняць у ёй актыўны ўдзел.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара