Акция «От всей души» Малюшичского детского сада
З 3 па 15 студзеня 2024 года праводзілася акцыя «Ад усёй душы». Дашкольнікі і выхавальнікі дашкольнай адукацыі падтрымалі гэту акцыю. Сваімі рукамі вырабілі віншавальныя паштоўкі для сталых людзей, людзей-інвалідаў з навагоднімі пажаданнямі.
У рамках акцыі дашкольнікі і выхавальнікі дашкольнай адукцыі павіншавалі 13 аднавяскоўцаў аг. Малюшычы з навагоднімі святамі і ўручылі ім віншавальныя паштоўкі.
Асобае віншаванне ад усёй душы прыняла ветэран працы, першы загадчык Малюшыцкага дзіцячага сада 1977 года- Лаўнікевіч Зінаіда Сяргееўна. Словы сардэчнай падзякі, чалавечай чуласці і аптымізму ахуталі сустрэчу.
Праведзеная работа садзейнічала выхаванню чуласці, павагі, дабрыні, сардэчнасці ў падрастаючага пакалення.
Алла Уласевіч, загадчык дзіцячага сада