Начальник Кореличского РОЧС Денис Стодольник поздравляет ветеранов службы и коллег с профессиональным праздником

 

Паважаныя работнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём выратавальніка!

Выратавальнік — гэта не толькі прафесія, гэта прызванне і лад жыцця. Тут працуюць тыя, хто гатовы рызыкаваць сабой у імя выратавання іншых, хто адважны сэрцам і моцны духам, спакойны, але неабыякавы да чужой бяды. Смеласць і мужнасць, гатоўнасць да самаахвяравання — пастаянныя спадарожнікі нашай прафесіі.

У цяперашні час падраздзяленні РАНС маюць магутны патэнцыял і здольны выканаць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ. Яны неаднаразова гэта даказвалі, змагаючыся з агнём і ліквідуючы наступствы надзвычайных сітуацый. Ганарымся мы і ветэранамі, якія столькі сіл, ведаў і вопыту аддаюць моладзі.

Выказваю глыбокую падзяку за вашу жыццёва важную працу, за самаадданасць і вернасць абавязку. Усім работнікам і ветэранам МНС жадаю моцнага здароўя, цвёрдасці духу, невычэрпнай энергіі. Няхай у вашых дамах заўсёды будуць мір і згода, а таксама спакой, сагрэты радасцю і любоўю блізкіх!

Дзяніс Стадольнік, начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях