Юлія Бартош: «Я абавязкова пайду на выбары, таму што хачу мець дачыненне да лёсу краіны»
Юлія БАРТОШ, галоўны бухгалтар КУСП “Чарняхоўскі-Агра”:
– Я абавязкова пайду на выбары, таму што хачу мець дачыненне да лёсу краіны. Будучыня Беларусі залежыць ад голасу кожнага з нас, які можа стаць вырашальным. Лічу, што ўдзельнічаць у выбарах, – абавязак кожнага грамадзяніна любой дзяржавы. Для мяне асабіста важнасць гэтай падзеі ў тым, што я магу і павінна праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і аддаць голас за таго кандыдата, які, на маю думку, сапраўды будзе ўнікаць у праблемы людзей і адстойваць іх інтарэсы. Якой будзе наша будучыня – вырашаць толькі нам.
Я люблю месца, дзе жыву, калектыў, у якім працую. Таму хачу, каб аграгарадок станавіўся з кожным годам усё прыгажэй і ўтульней. Хачу жыць у мірнай краіне і быць упэўненай у заўтрашнім дні. Важна, каб моладзь мела магчымасць працаваць і развівацца. А для гэтага кожны чалавек павінен рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права. Я – за стабільнасць.
Кацярына КУКАНАВА
Фота з архіва газеты “Полымя”