В Кореличах подвели итоги работы спортивной отрасли
Карэліцкія работнікі сферы спорту падвялі вынікі працы за 2023 год.
Галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Юлія Ліхута адзначыла, што ў 2023 годзе адбылося адкрыццё сучаснай міні-футбольнай пляцоўкі з сінтэтычным пакрыццём у г.п. Мір, адкрыта зала цяжкай атлетыкі, набыты два цяжкаатлетычныя памосты, падлогавае гумовае пакрыццё. Для актыўнага адпачынку моладзі адкрыты трэнажорная зала, фітнес-зала, маецца стол для гульні ў більярд, сталы для гульняў у настольны тэніс. У раёне пастаянна праводзяцца спартыўна-масавыя мерапрыемстваў, сярод якіх спаборніцтвы па футболе на прыз клуба “Скураны мяч”, валейболе, шашках, шахматах, настольным тэнісе, баскетболе, дартсе, марафоны па скандынаўскай хадзе, велапрабегі, прымеркаваныя да значных свят. Усяго ў мінулым годзе праведзена 28 спартыўна-масавых мерапрыемствы, у якіх прыняло ўдзел 2684 чалавекі. У здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел 25 чалавек. Для дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, у праграме спартакіяды «Каласок» праводзяцца спаборніцтвы па футболе і валейболе. Праведзена 24 спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел 1545 навучэнцаў. У здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел 95 падлеткаў.
На лідзіруючых пазіцыях у праграме раённага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай работы знаходзяцца калектывы фізкультуры СВК “Свіцязянка-2003”, СВК “Маяк-Заполле”, КСУП “Лукі-Агра”, УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”, ААТ “Карэлічы-Лён”, РЭСа.
— У фізкультурна-спартыўным клубе фарміруюцца фізкультурна-аздараўленчыя групы з улікам узросту, полу, узроўню фізічнай падрыхтаванасці асоб, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам, іншых крытэрыяў. У гэтым напрамку з 2024 года працуюць два інструктары-метадысты, — расказала дырэктар Карэліцкага фізкультурна-спартыўнага клуба Наталля Галушка. — На дадзены момант для дарослых працуюць секцыі валейбола, фітнесу, заняткаў у трэнажорнай зале; для юнакоў функцыянуе група па міні-футболе, для дзяцей і падлеткаў у летні перыяд — групы па міні-футболе, валейболе. Вядуцца заняткі з пажылымі людзьмі і інвалідамі. Для арганізацыі секцый з насельніцтвам выкарыстоўваюцца спартыўная зала ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы”, стадыён “Юнацтва” ў райцэнтры і база па вул. Арцюха 13, у якой адкрыта зала па цяжкай атлетыцы, трэнажорная зала, більярд, зала для фітнесу, вядуцца рамонтныя работы ў зале па тэнісе.
У дзяржаўнай установе “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна” працягваюць функцыянаваць тры аддзяленні па відах спорту (гандбол, лёгкая атлетыка і цяжкая атлетыка) на базе 9 навучальных устаноў раёна і ДУ “Карэліцкі раённы ФСК”. У 2023 годзе ўстанова прайшла дзяржаўную акрэдытацыю на права ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту, — распавёў дырэктар ДУ “ДЮСШ Карэліцкага раёна” Аляксандр Буцкевіч. — У спартшколе займаецца 224 спартсмены-навучэнцы, вучэбна-трэніровачную работу з якімі праводзяць 16 трэнераў-выкладчыкаў. У 2023 годзе перададзена ў вучылішча алімпійскага рэзерву г. Бабруйска двое навучэнцаў па гандболе (Уладзіслава Кергет і Аляксандра Клаўсуць). У цяперашні час чацвёра выхаванцаў школы павышаюць спартыўнае майстэрства ў вучылішчы алімпійскага рэзерву. У складзе нацыянальнай жаночай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па гандболе выступае Ірына Мокат, у стажорскім складзе зборнай каманды па цяжкай атлетыцы знаходзіцца Віталь Вашкевіч.
У 2023 годзе ў спісачны склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусі залічаны трое выхаванцаў. Ірына Мокат, Аляксандра Лазарэвіч — па гандболе, Віталь Вашкевіч — па цяжкай атлетыцы. За мінулы год падрыхтавана 105 спартсменаў масавых разрадаў, два спартсмены-навучэнцы павысілі сваё спартыўнае майстэрства да першага разраду.
Каманды дзяўчат па гандболе розных узростаў адзін раз у спартакіядзе ДЮСШ Гродзенскай вобласці станавіліся пераможцамі, пяць разоў сярэбранымі прызёрамі і двойчы бронзавымі прызёрамі. Ксенія Кузьміч і Яўгенія Лаўровіч станавіліся пераможцамі спартакіяды ДЮСШ Рэспублікі Беларусь, сярэбранымі прызёрамі першынства Рэспублікі Беларусь “Імклівы мяч” станавіліся Яўгенія Лаўровіч, Аляксандра Клаўсуць і Дзіна Сас, таксама апошняя станавілася бронзавымі прызёрамі спартакіяды ДЮСШ Рэспублікі Беларусь і была прызнана лепшым гульцом дадзенага першынства краіны. Па выніках выступленняў за 2023 год Дзіна Сас, Ксенія Кузьміч і Сафія Дарашэнка занесены на Дошку гонару Карэліцкага раёна за 2023 год. Спартсмены-навучэнцы адзін раз станавіліся сярэбранымі прызёрамі і сем разоў бронзавымі прызёрамі ў абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.
Каманда па цяжкай атлетыцы прымае актыўны ўдзел ва ўсіх афіцыйных абласных спаборніцтвах, а на рэспубліканскія спаборніцтвы выязджаюць лепшыя.
На Спартакіядзе ДЮСШ Гродзенскай вобласці ў 2023 гады быў заваяваны адзін залаты медаль, дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.
На Алімпійскіх днях моладзі Гродзенскай вобласці было заваявана два «золата» (Данііл Палуян і Сцяпан Заяц). Уладзімір Лагута ў дадзеных спаборніцтвах станавіўся сярэбраным прызёрам.
На Спартакіядзе школьнікаў Гродзенскай вобласці два спартсмены-навучэнцы станавіліся сярэбранымі прызёрамі (Уладзімір Лагута і Іван Тарасевіч) і тры спартсмены-навучэнцы — бронзавымі прызёрамі (Аляксандр Суран, Алеся Сяляўка і Анжаліка Лагута).
За дасягнутыя спартыўныя поспехі занесены на Дошку гонару Карэліцкага раёна Ягор Мініч.
Па традыцыі на пасяджэнні былі ўручаны ўзнагароды. Граматамі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагародзілі пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы сярод устаноў адукацыі другой групы: 3 месца ў ДУА «Ярэміцкая базавая школа ім У. А. Калесніка», 2 месца заняла ДУА «Аюцавіцкая базавая школа», 1 месца ў ДУА «Цырынская сярэдняя школа».
Граматы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і кубкі пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы сярод устаноў адукацыі першай групы атрымалі: за трэцяе месца — ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы», ДУА «Лукская сярэдняя школа» заняла другое, першае месца ў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы».
Граматамі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і кубкамі пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы сярод калектываў фізкультуры г.п. Карэлічы ўзнагародзілі калектыў фізкультуры Карэліцкага раёна электрычных сетак, філіяла «Лідскіх электрычных сетак» РУП Гроднаэнерга, які заняў трэцяе месца, 2 месца ў калектыва фізкультуры ААТ «Карэлічы-Лён», а калектыў фізкультуры УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» атрымаў Кубак за першае месца.
Граматы Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і кубкі пераможцаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы сярод калектываў фізкультуры сельскагаспадарчых прадпрыемстваў атрымалі КСУП «Лукі-Агра», СВК «Маяк-Заполле» і СВК «Свіцязянка-2003».
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара