В Кореличском районе стартовала акция «Выбираем студотряд!»
Штогод Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прадастаўляе працоўныя месцы для тых навучэнцаў, якія хочуць зарабіць падчас летняга адпачынку і прынесці карысць дзяржаве.
У Карэліцкім РК ГА “БРСМ” адзначылі, што ў 2023 годзе прадпрыемствамі раёна для ўдзельнікаў студатрадаў было прадастаўлена 165 працоўных месцаў. Сёлета прадпрыемствы гатовы прадаставіць работу для 175 юнакоў і дзяўчат.
— Студэнцкія атрады — адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці БРСМ, — адзначае першы сакратар Карэліцкага РК ГА “БРСМ” Аксіння Ждан. — Не толькі таму, што яны дазваляюць моладзі зарабіць першыя грошы, але і таму, што такім чынам яны могуць знайсці сабе сяброў, каманду, рэалізавацца творча.
Сёлета прадаставіць працоўныя месцы для студатрадаўцаў гатовы ў васьмі сельгаспрадпрыемствах, сярод якіх СВК “Жухавічы”, “Маяк-Заполле”, “Свіцязянка-2003”, КСУП “Лукі-Агра”, «Племзавод Карэлічы”, “Малюшычы”, КУСП “Чарняхоўскі-Агра” і КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. Таксама рады вітаць юнакоў і дзяўчат у студатрадах аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама і Карэліцкага РУП ЖКГ.
Для таго, каб зацікавіць юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у студатрадаўскім руху, з сярэдзіны сакавіка ў Карэліцкім раёне стартуе акцыя “Выбіраем студатрад!”.
Прома-праект “Выбіраем студатрад” арыентаваны ў тым ліку на непасрэднае знаёмства маладых людзей з тымі, хто ўжо з’яўляецца байцом студатрада.
Сяргей СТОЛЯР