Что связывает Кореличский район с Российской Федерацией?
2 красавіка 1996 года падпісаны Дагавор аб стварэнні супольнасці Расіі і Беларусі, з тых часоў гэты дзень адзначаецца як Дзень яднання народаў нашых краін. Гэта быў не новы пачатак, а толькі чарговае ўмацаванне даўно сфарміраванага саюза. У Беларусі і Расіі — агульная гісторыя. У святле апошніх падзей саюз дзвюх дзяржаў яшчэ больш умацаваўся. Стала больш трывалай дыпламатыя дзяржаў, разлічаная на развіццё культурных, адукацыйных, тэхнічных, гандлёва-эканамічных сувязяў паміж краінамі. Трымае сувязь з Расійскай Федэрацыяй і Карэліччына.
Начальнік аддзела эканомікі Карэліцкага райвыканкама Таццяна Бусько адзначае:
— Расійская Федэрацыя з’яўляецца адным з галоўных партнёраў Карэліцкага раёна. Так, экспарт тавараў за мінулы год склаў 3,3 млн долараў ЗША, у тым ліку ў Расійскую Федэрацыю — 1,7 млн долараў. Знешні гандаль паслугамі па раёне за 2023 год склаў 1,3 млн долараў ЗША, або 222,7%, у тым ліку экспарт у Расійскую Федэрацыю — 0,9 млн долараў ЗША, што вышэй да ўзроўню мінулага года ў 3,4 раза. Вырас у параўнанні з 2022 годам у 5,6 раза экспарт транспартных паслуг. Тэмп росту турыстычных паслуг склаў 123,5%, камп’ютарных, тэлекамунікацыйных і інфармацыйных — 131,2% да ўзроўню 2022 года.
Загадчык сектара культуры Карэліцкага райвыканкама Наталля Шпакоўская расказвае:
— Сяброўскія адносіны паміж Карэлічамі і Краснагорскам Расійскай Федэрацыі маюць даўнюю гісторыю. З 1992 года яны толькі мацнеюць, а колькасць візітаў і сумесных выступленняў расце. Стала добрай традыцыяй, калі моладзь з Расіі наведвае Карэліччыну напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Так, у ліпені 2023 года дэлегацыя з Краснагорска прымала ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Штогод беларуская і расійская моладзь сустракаецца на творчых фестывалях і конкурсах. У верасні 2023 года творчая дэлегацыя Карэліцкага раёна наведала горад-пабрацім, дзе прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня нараджэння гарадской акругі.
Таксама для нас была прадугледжана насычаная праграма з наведваннем знакавых аб’ектаў Краснагорска і Масквы. Мы павінны ўмацоўваць гэты падмурак, робячы ўсё, каб нашы краіны квітнелі, а нашы дружалюбныя адносіны з кожным годам толькі мацнелі!
Начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч дапаўняе:
— Краснагорск Расійскай Фэдэрацыі даўно з’яўляецца горадам-пабрацімам Карэліч. Аддзел адукацыі райвыканкама ўжо на працягу многіх гадоў падтрымлівае з краснагорцамі сувязь ў сферы дзіцячага аздараўлення. Паміж намі падпісаны дагавор, паводле якога кожны год ажыццяўляецца абмен групамі школьнікаў падчас арганізацыі летняга аздараўлення. Мы адпраўляем туды на адпачынак 10-15 дзяцей і ў сваю чаргу прымаем іх моладзь, якая адпачывае ў лагеры “Вясёлка”.
Прымаючыя бакі арганізоўваюць для дзяцей пражыванне, харчаванне, вольны час на самым высокім узроўні. Розныя конкурсы, канцэрты, экскурсіі дазваляюць дзецям лепш пазнаёміцца, робяць іх адпачынак больш цікавым і займальным. Упэўнена, такія беларуска-расійскія змены дапамагаюць умацаваць сувязь пакаленняў, узмацняюць патрыятычнае выхаванне моладзі.
Кацярына КУКАНАВА
Фота з архіва газеты “Полымя”