Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэтыя святыя для нас сімвалы звязваюць у адно самае дарагое, што ў нас ёсць: гераічныя подзвігі продкаў, здзяйсненні сённяшняга пакалення і тыя вяршыні, якія нам і нашым нашчадкам яшчэ трэба дасягнуць у будучыні. Сёння мы з вамі сваёй працай ствараем навейшую гісторыю нашай краіны, з гонарам працягваючы слаўныя традыцыі мінулага. Наш народ стагоддзямі ішоў да незалежнасці, абараняючы сябе і родную зямлю ад фізічнага і духоўнага прыгнёту і знішчэння. І гэты шлях адлюстраваны ў галоўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія ўвасабляюць найважнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў: любоў да Айчыны, імкненне да свабоды і справядлівасці, да стваральнай працы на сваёй зямлі, жаданне жыць у міры і згодзе з усім светам. Паважаныя сябры! Шчыра віншуем вас са святам, жадаем вам моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх вашых добрых справах.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў