В г.п. Кореличи приняли в пионеры 146 учащихся 

Пярэдадзень свята,  Дня  піянерскай дружбы, юным карэліччанам запоўніцца надоўга. Сёлета каля мемарыяльнага комплексу “Зорка” ў райцэнтры  ва ўрачыстай абстаноўцы  рады раённай Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі папоўніліся 146 хлопчыкамі і дзяўчынкамі. 

Мэтанакіраваных, творчых і энергічных навучэнцаў устаноў адкацыі раёна з уступленнем у дружную сям’ю піянераў прыйшлі павіншаваць начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына  Асташэвіч,  старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі, ветэран піянерскага руху Валянціна  Кошур і  першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Аксіння  Ждан.

Да рабят звярнулася  старшыня Карэліцкага раённага Савета піянерскай арганізацыі Юлія Бында, якая павіншавала з такім выдатным святам, як Дзень піянерскай дружбы:

– У жыцці рабят нашага раёна сёння важная падзея – яны становяцца на прыступку вышэй у сваіх справах і намерах,  ім будзе прысвоена гордае званне – Піянер. Рабяты, вы робіце вельмі важны крок ў сваім жыцці і тым самым рэалізуеце сваё права, дадзенае вам Міжнароднай канвенцыяй “Аб правах дзіцяці” на стварэнне сваёй дзіцячай арганізацыі, на актыўны ўдзел у жыцці грамадства. Жадаю, каб сённяшняя падзея стала пачаткам ажыццяўлення задуманых вамі ідэй, працягам добрых перамен у піянерскай арганізацыі.

Рабяты далі ўрачыстую клятву членаў  ГА “БРПА”  горда несці званне “піянер”, любіць Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі, заўсёды выконваць Законы піянераў. Наступіў самы чаканы і хвалюючы момант  – ганаровыя госці, піянеры-актывісты завязалі гальштукі піянерам-навічкам.

Са словамі віншавання звярнулася начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына  Асташэвіч:

– Гальштукі павязаныя, цяпер вы носіце гэта высокае званне»піянер. Піянер – гэта значыць быць першым ва ўсім: у вучобе, у грамадскім жыцці класа, школы, у аказанні дапамогі тым, каму яна неабходная. Так, пагаджуся, што немагчыма быць першым ва ўсім, але кожны з вас павінен выбраць сваё годнае месца, каб праявіць сябе як сапраўдны піянер. Я ўпэўнена, у вас усё атрымаецца, а мы, дзяржслужачыя і педагогі, будзем вас падтрымліваць і ствараць належныя ўмовы для вашай рэалізацыі.

Словы віншавання ў адрас віноўнікаў урачыстасці выказалі  госці мерапрыемства Валянціна Кошур і Аксіння Ждан, якія ў сваіх прамовах адзначылі,  што ў нашай краіне асаблівая ўвага надаецца развіццю маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, уступаючы ў рады  якіх, кожны школьнік мае магчымасць прымаць актыўны ўдзел у жыцці краіны. Піянер сёння – гэта шукальнік і наватар, пераемнік лепшых традыцый дружбы, гонару, праўды і дабра. А чырвона-зялёны піянерскі гальштук – сімвал тых, хто ў сучаснасці і будучым заўсёды гатовы быць патрыётам краіны. Жадалі дзецям радасных падзей, творчасці, запалу і поспеху ва ўсіх справах, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці сваіх школ,  насіць з гонарам піянерскі гальштук і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

У завяршэнне мерапрыемства дзеці, якія сёння папоўнілі рады піянераў і саюза моладзі, прачыталі вершы і падзякавалі дарослым за магчымасць быць часцінкай вялікай, дружнай, маладзёжнай сям’і.

Наперадзе юных піянераў  чакае займальнае падарожжа ў краіну  Піянерыю,  якое стане незабыўным, цікавым і карысным для ўсіх.

Пагутарыла  з  піянерамі і даведаліся, што яны думаюць з гэтай нагоды. Так, навучэнка сярэдняй школы № 2 райцэнтра  Марыя Лагута з радасцю ўступіла ў піянеры: “З нецярпеннем чакала гэтую падзею, і сёння  сэрца перапаўняюць радасць і шчасце. Я  стала піянерам.” А яе аднакласнік Цімур Дунец адчувае гонар за тое, што ён ужо  не акцябронак, а піянер.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара