Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем мелиоратора

Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны раёна!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём меліяратара!

Дзякуючы вашай добрасумленнай і нястомнай працы сотні гектараў зямель уключаны ў гаспадарчы абарот раёна. Правільна праведзеная меліярацыя паляпшае водны і цеплавы рэжым глебы, зніжае рызыкі страты ўраджаю, павышае інвестыцыйную прывабнасць аграпрамысловага комплексу.

Упэўнены, што, абапіраючыся на традыцыі папярэднікаў у спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі, вы і далей будзеце ўносіць істотны ўклад у паспяховае развіццё сельскай гаспадаркі нашага рэгіёна.

Жадаем вам і вашым блізкім мiру, моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех і не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні і сваіх сілах!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў