В Кореличском районе скошено 80% трав (+инфографика)
Па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама на 7 чэрвеня, скошана 13479 га траў першага ўкосу, што складае 80% ад плана. Убрана 83% ад скошанага. Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (100%), КУСП “Чарняхоўскі-Агра” (89%) і ДП “Лукі-Агра” (86%).
У раёне нарыхтавана 68253 т сенажу (40% ад планавых паказчыкаў), 6157 т сіласу (3%) і 917 т сена (10%). На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 7,37 ц кармавых адзінак.
Падсеў шматгадовых траў выкананы на 1678 га (75%). Перазалужэнне лугапашавых угоддзяў праведзена на 1367 га, або 54%.