Кореличские велолюбители серебряного возраста совершили велопробег, посвященный Всемирному дню велосипеда

Праведзены велапрабег прыхільнікаў здаровага ладу жыцця сярэбранага ўзросту наведвальнікаў ЦСАН Карэліцкага раёна.

З кожным годам сярод грамадзян пажылога ўзросту набіраюць папулярнасць велапрагулкі, і гэта не дзіўна: яны дораць выдатны настрой, добрую кампанію і дух згуртаванасці.

3 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень веласіпеда. Прыхільнікі веласіпеднага спорту аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна адзначылі свята велапрабегам, прымеркаваным да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Стартавалі веласіпедысты ад будынка ЦСАН у г.п. Карэлічы, а фінішавалі ў аграгарадку Палужжа каля помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Велапрабегу спрыялі добрае летняе надвор’е і бадзёры пазітыўны настрой.

Удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць герояў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць краіны. Усклалі кветкі да падножжа помніка, аддалі даніну павагі тым, каму абавязаны шчасцем жыць і працаваць пад мірным небам.

Вольга ЖУК,
загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна Фота прадастаўлена ЦСАН Карэліцкага раёна