Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников торговли и 100-летием образования органов торговли

Паважаныя работнікі гандлю і ветэраны галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам і 100-годдзем стварэння органаў гандлю! У сучасным жыцці гандаль — адна з важных
галін эканомікі, паказчык дабрабыту грамадства. Работнікі галіны не толькі забяспечваюць насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі, але і пастаянна павышаюць якасць абслугоўвання.
Шчыра ўдзячныя ўсім за самааддачу, цярпенне і добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў. Упэўнены, ваш багаты вопыт і веды і надалей будуць спрыяць нарошчванню аб’ёмаў продажаў, укараненню новых форм і метадаў гандлю. Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам за шматгадовую добрасумленную працу, вопыт, якім яны шчодра дзеляцца з маладымі калегамі.
Жадаем усім добрага здароўя і мірнага неба, шчасця, дабрабыту і камерцыйнага поспеху! Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў