Первого водителя-четырехтысячника на уборке зерновых чествовали на Кореличчине

9 жніўня  ў чарговы раз віншаванні  атрымаў  вадзіцель-чатырохтысячнік Барыс Кулак з СВК “Жухавічы”.  Ён упершыню не тое што ў  роднай гаспадарцы, але і ў раёне  дасягнуў на перавозцы зерня  такога  высокага выніку.

Дасведчаны кіроўца Барыс Іосіфавіч на працягу больш  трох дзясяткаў гадоў быў адным з лепшых і не аднойчы ставіў рэкорды на жніве. Вось і сёлета першым у рэгіёне перавёз адну, дзве, тры, а зараз і чатыры тысячы тон збожжа.

Гэта дасягненне не маглі не адзначыць раённыя ўлады. Павіншаваць лідара ўборачнай кампаніі з чарговым дасягненнем і ўручыць яму заслужаныя ўзнагароды прыехалі старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей,  першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Яўгеній Бусько, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская, Старшыня СВК “Жухавічы” Дзмітрый Янкоўскі.

Кіраўніцтва падзякавала хлебаробу за нялёгкую працу, адзначыўшы добрасумленнае стаўленне да зямлі і вырашчанага ўраджаю і пажадалі здароўя, дабрабыту і яшчэ лепшых паказчыкаў на хлебнай ніве.