На финишной прямой. На Кореличчине убрано 99% площадей, намолочено 100810 тонн (+инфографика по хозяйствам)

На 20 жніўня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 17194 га, што складае 99% ад запланаванай плошчы ў 17392 га. Намалочана 100810 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 58,6 ц/га.

У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Бераставіцкі і Карэліцкі раёны, якія сабралі адпаведна 75,6, 63,9 і 58,6 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць СВК «Жухавічы» з ураджайнасцю 91,7 ц/га, ДП “Племзавод Карэлічы” — 88,6 ц/га і СВК “Маяк-Заполле” 80,1 ц/га.

У ДП “Царука”, СВК “Свіцязянка-2003”, “Маяк-Заполле” і “Жухавічы”, ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» працягваецца трэці ўкос. Нарыхтавана 65% сена. Назапашана 91% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 16,68 цэнтнера кармавых адзінак (год таму — 12,44). Прыбаўка да мінулага года складае 4,24 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён займае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (15,5 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (15,08 ц к. а.).

Пад сяўбу азімага рапсу ўзарана 3155 га, пасеяна 3326 га, што складае 83% ад плана.

Абгортванне стужак льну-даўгунцу праведзена на 1220 га. Сабрана 448 т ільнонасення пры ўраджайнасці 4,6 ц/га. Ільнотраста паднята з плошчы 1357 га, або 63%. Ільнотраста звезена з 1339 га.

Іна ЛЕЙКА