Велопробег «Время быть вместе» прошёл на Кореличчине
Разам мы сіла!
На Карэліччыне прайшоў велапрабег “Час быць разам”, прымеркаваны да самага маладога дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства. Яго ўдзельнікамі сталі ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя патрыёты прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Веласіпедысты стартавалі ад сквера Мікалая Арцюха і накіраваліся да мемарыяльнага комплексу “Зорка” ў г.п. Карэлічы.
Заключным пунктам маршруту стаў помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Палужжа.
Удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінулых воінаў хвілінай маўчання.
Настрой удзельнікаў быў святочны і радасны. На шляху дасягнення мэты заўсёды даводзіцца сутыкацца з цяжкасцямі і перашкодамі. І толькі моцныя духам, упэўненыя ў сваім рашэнні людзі пры падтрымцы аднадумцаў здольныя падняцца на любую вышыню, пераадолець любыя адлегласці і цяжкасці. Разам мы сіла!
На працягу ўсяго маршруту яго ўдзельнікаў віталі жыхары Карэліччыны.
— Велапрабег збірае актывістаў і аднадумцаў, тых, хто выбірае спартыўнае і актыўнае жыццё. Сёння ён стаў сімвалам адзінства і згуртаванасці і яшчэ раз нагадаў аб тым, што толькі разам, у адзінстве і згодзе мы можам захаваць нашу незалежнасць і суверэнітэт, пабудаваць моцную і квітнеючую дзяржаву. Такія падзеі не толькі спрыяюць фізічнаму развіццю, але і гуртуюць калектывы раёна, ствараючы асаблівую атмасферу адзінства. Неабходна працягваць гэтыя выдатныя традыцыі,— падкрэсліла яго ўдзельніца, настаўнік СШ № 1 г.п. Карэлічы Святлана Кулік.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара