В Кореличах в рамках декады «Золотой возраст» состоялась диалоговая площадка «Поколений связующая нить»
У рамках святкавання Дня пажылых людзей у ДУДА “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” адбылася дыялогавая пляцоўка “Пакаленняў злучальная нітка”.
Мадэратарам размовы выступіла метадыст Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Юлія Бында. Спікерамі сустрэчы сталі ветэран Узброеных сіл і працы Вячаслаў Дробны, старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна Кошур, начальнік аддзела загса Карэліцкага райвыканкама Валянціна Сіўко. Сваім багатым жыццёвым вопытам яны з задавальненнем дзяліліся з членамі вучнёўскай маладзёжнай палаты.
Пагаварылі пра пераемнасць пакаленняў, пра тое, як важна памятаць свае карані і ведаць радавод. Дыялог атрымаўся жывы і адкрыты, удзельнікі актыўна абмяркоўвалі сказанае, дзяліліся думкамі і ідэямі.
Валянціна Міхайлаўна пазнаёміла рабят з гісторыяй стварэння і развіцця органаў загс Рэспублікі Беларусь, прававым рэгуляваннем дзейнасці гэтых органаў у цяперашні час і засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў размовы на захаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у нашым грамадстве.
Вячаслаў Іванавіч Дробны расказаў маладым людзям пра сваю службу ва Узброеных Сілах, раскрыў сакрэт прафесіі людзей у пагонах. Напрыканцы размовы ён пажадаў усім ісці да сваёй запаветнай мары, стаць прафесіяналамі сваёй справы, мірнага неба над галавой і, вядома ж, моцнага здароўя.
— Не важна, якую прафесію вы выбераце, асноўнае у жыцці – быць сумленным чалавекам. Вучыцеся, дзейнічайце, актыўна ўдзельнічайце ў грамадска значных справах, каб наша край квітнеў і развіваўся. За вамі будучае, у якім вам жыць. Таму паняцці “мір”, “стварэнне”, “памяць” павінны стаць для вас галоўнымі арыенцірамі ў вашай дзейнасці на карысць краіны, – такі наказ юнакам і дзяўчатам дала старшыня ветэранскай арганізацыі Валянціна Кошур.
— Старэйшае пакаленне для маладых людзей – сапраўдныя настаўнікі жыцця, якія падкажуць, дапамогуць і дадуць патрэбную параду, – падвяла вынікі размовы вядучая сустрэчы Юлія Бында.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі размовы стварылі дрэва пажаданняў, а Вікторыя Лустач падарыла цудоўныя музычныя мелодыі.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара