В Кореличах продолжаются пикеты по выдвижению кандидатов в Президенты Республики Беларусь
8 лістапада. А дзясятай гадзіне на пляцоўцы каля Дома быту райцэнтра становіцца шматлюдна. Тут збіраюцца члены ініцыятыўнай групы па збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Прысутнічаюць прадстаўнікі раённых арганізацый — КПБ, Беларускага саюза жанчын, Белай Русі, прафсаюзаў.
Неўзабаве прыходзяць і карэліччане, каб паставіць свае подпісы за будучага Прэзідэнта краіны, напачатку нават утвараецца чарга.
Любоў Васільеўна КНЫШ,
ветэран працы, жыхарка г.п. Карэлічы:
— Я прыйду 26 студзеня 2025 года на выбары і буду галасаваць, па-першае, за мір на зямлі. Гэта асноўнае багацце, якое на працягу многіх гадоў захоўваецца ў нашай краіне. А таксама — за стабільнае жыццё: я пенсіянерка, мяне задавальняе мая пенсія, яе атрымліваю своечасова. Жыву ў кватэры, у якой цёпла, і ёсць усё неабходнае для камфортнага жыцця на пенсіі. А гэта не так і мала ў сталым узросце.
Марыя Мікалаеўна КАЖЫНО,
ветэран працы, жыхарка райцэнтра:
— У мяне працоўны стаж складае 48 гадоў. Гэта ўсё на адным месцы, з адным запісам у працоўнай кніжцы. Я працавала ў сістэме бытавога абслугоўвання насельніцтва раёна. Я люблю сваю Беларусь, у ёй створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб чалавек змог вызначыцца ў жыцці і знайсці любімую справу па душы. Я — за мір, стабільнаць, шчаслівы заўтрашні дзень. Хачу, каб дзеці і ўнукі радаваліся кожнаму новаму дню і жылі пад мірным небам.
Тамара Васільеўна МАТУСЕВІЧ,
адказны сакратар
Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі:
— Мы прыйшлі сёння з членамі раённай ветэранскай арганізацыі — нашымі актывістамі, каб выказаць сваю адданасць роднай Айчыне, якая заўсёды клапацілася і клапоціцца пра людзей. Асаблівы клопат праяўляецца пра ветэранаў вайны і працы. На заслужаным адпачынку можам прадаўжаць займацца цікавымі і змястоўнымі справамі, нас запрашаюць на раённыя святы. Разам мы — вялікая сіла, і таксама здольныя на многае. Спадзяёмся, што так будзе прадаўжацца і ў далейшым.
Юлія Раманаўна ШАХРАЙ,
старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі
Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, маці траіх дзяцей:
— Мяне на гэтую пасаду выбралі нядаўна — 4 кастрычніка. Я буду імкнуцца абараняць інтарэсы працоўных, як гэта рабіла мая папярэдніца Наталля Уладзіміраўна Казарэз, што закліканы рабіць і робяць прафсаюзы ў нашай краіне. Клопат пра чалавека — асноўны накірунак дзейнасці.
Я — маці траіх дзяцей. Пастаянна адчуваю падтрымку дзяржавы: змагла купіць кватэру за сямейны капітал. Пастаянна мела льготы па аплаце за харчаванне дзяцей у дзіцячым садку і школе. Да новага навучальнага года атрымлівала грашовую дапамогу. І ўсё гэта магчыма ў нашай краіне.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Вольгі ІВАШКІ