ОСВОД напоминает о правилах безопасности во время рыбалки

Рыбалка — выдатны від актыўнага адпачынку. Але пра тое, што на ёй чалавека пільнуюць рознага роду небяспекі, задумваюцца нямногія. У апошні час вырасла колькасць гібелі рыбакоў. За мінулыя вялікія выхадныя ў краіне патанула 6 чалавек. Таму кожнаму аматару рыбнай лоўлі неабходна выконваць элементарныя меры бяспекі, пра якія расказаў старшыня Карэліцкай РА АСВОД Аляксандр Кандрусік:

— Перад выхадам на рыбалку неабходна абавязкова паведаміць родным і блізкім пра месца промыслу, а таксама ўдакладніць час вяртання. Заўсёды трэба браць з сабой мабільны тэлефон. Лепш рыбачыць, не адыходзячы далёка ад берага. Кожны павінен памятаць, што алкаголь на рыбалцы прыводзіць да бяды! Ужыванне нават слабаалкагольных напояў можа пацягнуць страту кантролю над сабой і стаць прычынай бяды. Перад выхадам на вадаём старанна праверце стан лодкі, пераканайцеся, ці не працякае яна, ці спраўныя вёслы. У лодцы неабходна мець выратавальны круг, выратавальную камізэльку.

Не перагружайце лодку, не бярыце на борт людзей, якія не ўмеюць плаваць, і непаўналетніх.

Не выходзьце на вялікі вадаём у ветранае надвор’е і ў цёмны час сутак.

Не лавіце рабу на абрывістых і падмытых берагах, слізкіх жалезабетонных канструкцыях, з паверхняў камянёў, валуноў. Памятайце, грэбаванне мерамі бяспекі можа прывесці да няшчаснага выпадку, які можа скончыцца трагедыяй!