У ДУА “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы” прайшла выстава “Адзенне нашых продкаў”
З мэтай далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да вытокаў беларускай нацыянальнай культуры і традыцый беларускага народа ў дзіцячым саде №2 г.п. Карылічы прайшла выстава “Адзенне нашых продкаў”. Экспанаты для выставы прадстаўлены аддзелам рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў». Выстава размясцілася ў міні музеі “ Спадчына”, які створаны ва ўстанове больш 15 гадоў назад.
Дарослыя разам з дзецьмі з цікавасцю разглядалі прадстаўленыя экспанаты. У час экскурсіі дзеці старшых груп пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення нацыянальнага касцюма, адзеннем, абуткам і аксесуарамі, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку, назвамі элементаў жаночага і мужченскага адзення: кашуля, гарсэт, спадніца, фартух, нагавіцы, пояс.
Дзеці звярнулі ўвагу на тое, што ўсе касцюмы зроблены з натуральнай ільняной тканіны, аздоблены прыгожым арнаментам. Выхаванцы называлі адрозненні нашага сучаснага адзення ад таго, якое насілі нашы прабабулі і прадзядулі.
Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.
Марына КОРШУН, выхавацель дашкольнай адукацыі ДУА “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы”